Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатар Маккейн: Лукашэнка цяпер пад кантролем Пуціна


Адказваючы ў нядаўнім інтэрвію на пытаньне карэспандэнта Голасу Амэрыкі пра эфэктыўнасьць санкцый Захаду ў дачыненьні да беларускага рэжыму, сэнатар Джон Маккейн (рэспубліканец, Арызона) сказаў:

«Трэба нам прызнаць, што Аляксандар Лукашэнка цяпер знаходзіцца ў наўпроставым распараджэньні Ўладзіміра Пуціна. Такая рэчаіснасьць. Мы мелі некаторыя спадзяваньні пару гадоў таму, перад выбарамі, калі праваабаронцы адчулі пэўнае паслабленьне, але, на жаль, цяпер справы пайшлі сваім ранейшым ходам, за выняткам таго, на жаль, што Лукашэнка цяпер знайшоўся пад кантролем Уладзіміра Пуціна».

Сэнатар Маккейн дадаў, што нядаўняе вызваленьне Андрэя Саньнікава і Дзьмітрыя Бандарэнкі не азначае зьмены палітыкі Лукашэнкам і выказаўся за працяг санкцый супраць Менску.

Сэнатар Маккейн пра "змарнаваныя магчымасьці" Украіны
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:17 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG