Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Элісэйскім палацы ў Парыжы Франсуа Алянд склаў прэзыдэнцкую прысягу і фармальна ўступіў на пасаду прэзыдэнта Францыі.

Раніцай папярэдні прэзыдэнт Францыі, Нікаля Сарказі, перадаў Алянду коды доступу да ядзернага патэнцыялу краіны і іншыя сакрэтныя дакумэнты.

Чакаецца, што перад тым, як выбрацца ў сваё першае замежнае падарожжа — на размовы аб эўрапейскім фінансавым крызысе з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель у Бэрліне — Франсуа Алянд прызначыць новага прэм’ер-міністра.

«Каб перамагчы крызіс, Эўропа патрабуе праектаў. Яна патрабуе салідарнасьці. Яна патрабуе росту. Я маю намер прапанаваць нашым партнэрам новую дамову, у якой патрэбнае абмежаваньне дзяржаўных даўгоў спалучацца зь неабходнай стымуляцыяй эканомікі» — сказаў Алянд у сваёй інаўгурацыйнай прамове.

Алянд выйграў у Сарказі ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў 6 траўня, атрымаўшы 51,7% галасоў.
XS
SM
MD
LG