Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Human Rights Watch: сакрэтныя турмы ў Іраку існуюць дагэтуль


Журналісты наведваць сакрэтную турму ў Багдадзе, травень 2010.

Журналісты наведваць сакрэтную турму ў Багдадзе, травень 2010.

У Багдадзе дагэтуль дзейнічае сакрэтная турма, зачыніць якую абяцалі ірацкія ўлады, паведамляюць праваабаронцы з арганізацыі Human Rights Watch.

У справаздачы, заснаванай на паказаньнях пацярпелых, сьведак і чыноўнікаў, адзначаецца, што ірацкія сілы бясьпекі праводзяць незаконныя арышты і разьмяшчаюць арыштаваных у сакрэтных месцах.

Аб закрыцьці адной з такіх турмаў, разьмешчанай у цэнтры Багдаду ў так званай «зялёнай зоне», дзе знаходзяцца ўрадавыя ўстановы, было абвешчана год таму. Але, па дадзеных Human Rights Watch, гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці.

Пасьля вываду з Іраку войскаў ЗША ў канцы мінулага года ўся пэнітэнцыярная сыстэма Іраку перайшла ў падпарадкаваньне уладаў краіны.
XS
SM
MD
LG