Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улётка ў падтрымку палітвязьня Сяргея Каваленкі зьявілася на слупе на прыпынку грамадзкага транспарту на Ігуменскім тракце ў Менску.

Побач з фатаздымкам Сяргея Каваленкі зьмешчаная выява бел-чырвона-белага сьцяга са словамі Францішка Багушэвіча: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі».

«Сяргей Каваленка — рабочы-будаўнік, 37 гадоў. Гадуе двух сыноў: сямі месяцаў і сямі гадоў. Яго незаконна асудзілі на два гады турмы за тое, што вывесіў нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг на 40-мэтровай гарадзкой навагодняй ёлцы ў Віцебску. У знак пратэсту Сяргей абвясьціў галадоўку з патрабаваньнем адмяніць фальшывы палітычны прысуд. Беларусы, патрабуйма вызваленьня нашага героя-земляка!» — напісана ва ўлётцы.
XS
SM
MD
LG