Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аргкамітэт па стварэньні БСДП (НГ) «лічыць абавязковым» удзел у парлямэнцкіх выбарах


«Маючы мэтай актывізацыю кампаніі за вызваленьне Мікалая Статкевіча і іншых палітвязьняў», прэзыдыюм аргкамітэту лічыць «абавязковым прыняць удзел у бліжэйшай электаральнай кампаніі, у тым ліку ў рамках кампаніі» За справядлівыя выбары 2012«, — напісана ў рэзалюцыі аргкамітэту па стварэньні Беларускай сацыял- дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).

«Няўдзел апазыцыі ў выбарах не зьяўляецца падставай для іх міжнароднага непрызнаньня, гэтак жа як удзел не зьяўляецца падставай для іх прызнаньня», — гаворыцца ў рэзалюцыі «Аб ўнутрыпалітычнай сытуацыі і ўдзеле ў парлямэнцкай кампаніі».

Аўтары дакумэнту лічаць, што за паўтары году, якія прайшлі з моманту прэзыдэнцкіх выбараў, палітычныя партыі «не змаглі кансалідавацца і выпрацаваць эфэктыўную стратэгію для новых умоў дзейнасьці». Да парлямэнцкай кампаніі 2012 года «адсутнічаюць агульныя падыходы дэмакратычных сілаў».

«Паколькі адсутнічае прагрэс у дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства, задачамі ўдзелу дэмакратычных сілаў у парлямэнцкай кампаніі павінны быць: карыстаньне легальнымі магчымасьцямі для агульнанацыянальнай агітацыйнай кампаніі, правядзеньне скаардынаваных акцыяў пратэсту па ўсёй краіне ў фармаце сустрэчаў з выбарцамі, збор доказаў фальшаваньня выбараў», — падкрэсьліваецца ў рэзалюцыі .

«Размова, у прыватнасьці, ідзе пра вылучэньне прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў, а таксама ў арганізацыі сыстэмы назіраньня за парлямэнцкімі выбарамі, кандыдатаў у дэпутаты і падтрымку кампаніі кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў», перадае тэкст заявы БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG