Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: грамадзкія актывісты судзяцца з гарвыканкамам


Cуд Ленінскага раёну Горадні 15 траўня разглядае пазоў грамадзкіх актывістаў Вадзіма Саранчукова, Уладзімера Хільмановіча і Юры Істоміна да Гарадзенскага гарвыканкаму. Пазоў тычыцца забароны мітынгу на Дзень Волі 25 сакавіка.

Гарадзенскі гарвыканкам адмовіў актывістаў у правядзеньні мітынга на падставе таго, што арганізатары нібыта парушылі тэрміны падачы заявы. Актывісты ў сваю чаргу аспрэчваюць такое меркаваньне юрыстаў гарвыканкама.

Акрамя гэтага, яны прапануюць перагледзець рашэньне Гарадзенскага гарвыканкаму ад 19 кастрычніка 2011 году № 540 «Аб вызначэньні месцаў для правядзеньня масавых мэрапрыемстваў у Горадні».

На думку грамадзкіх актывістаў гэтае рашэньне зьяўляецца неканстытуцыйным і супярэчыць артыкулам 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
XS
SM
MD
LG