Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сталіцы Нарвэгіі Осла закончыўся Форум Свабоды. Грамадзкія актывісты, палітычныя лідэры, праваабаронцы і журналісты з усяго сьвету абмяркоўвалі сытуацыю з правамі чалавека ў аўтарытарных і таталітарных дзяржавах. Сёлета ён прайшоў пад споклічам «Зь цемры на сьвятло».


Форум праводзіцца ад 2009 году ў траўні і прысьвечаны праблемам краінаў, дзе парушаюцца правы чалавека, абмяжоўваецца свабода слова і выказваньняў. На форуме быў стыпэндыят праграмы Вацлава Гаўла на Радыё Свабода Франак Вячорка.

Што ўвогуле можа зьмяніць праваабарончы форум? Ці гучала і ў якім аспэкце беларуская тэма? Што адказалі арганізатары форуму на пытаньне: «Ці ня сьведчыць сытуацыя з Алесем Бяляцкім пра тое, што калі зьяўляюцца бізнэс-інтарэсы, то правы чалавека адыходзяць на другі плян»? Што ў Нарвэгіі кажуць пра шанцы Алеся Бяляцкага ў атрыманьні Нобэлеўскай прэміі міру? Слухайце гутарку Ганны Соўсь і Франака Вячоркі.

  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG