Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Рагачова супраць «Дажынак»


Дзяніс Дашкевіч
Дзяніс Дашкевіч

Рагачоўскі райвыканкам не дазволіў мясцовым актывістам правесьці ў Доме культуры сход жыхароў гораду, каб падсумаваць вынікі збору подпісаў пад зваротам «Вернем „Дажынкі“ ў Рагачоў».

«Адмову выканкам патлумачыў тым, што ў Доме культуры, аказваецца, нельга праводзіць масавыя мерапрыемствы. А яшчэ — мы не заключылі дамовы зь міліцыяй, мэдычнай і камунальнай службамі гораду», — апавёў актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Дзяніс Дашкевіч.

Паводле суразмоўцы, гараджане сабралі неабходную суму грошай, каб аплаціць працу дзяржаўных структураў за абслугоўваньне масавых мерапрыемстваў. Аднак ні міліцыя, ні камунальнікі, ні мэдыкі не заключаюць дамоваў, паколькі няма адпаведнага рашэньня выканкаму. Атрымліваецца замкнутае кола. На гэта ў выканкаме заяўнікам адказваюць: «Гэта вашы праблемы — ніякіх „Дажынак“ нам ня трэба».

Аднак менавіта мясцовыя ўлады абнадзейвалі жыхароў, што рэспубліканскія «Дажынкі» ў 2013 годзе пройдуць менавіта ў Рагачове. Летась тут на чале з намесьнікам старшыні аблвыканкаму Ўладзімерам Надтачаевым засядаў нават штаб па падрыхтоўцы «Дажынак» — у ім бралі ўдзел кіраўнікі райвыканкаму, архітэктары, прадстаўнікі праектных арганізацый Гомельскай вобласьці. Плянавалася адрамантаваць і пабудаваць за кошт рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў дзясяткі аб’ектаў. У прыватнасьці, лядовую арэну, Палац шлюбаў, пуцеправод цераз чыгунку, гатэль, парк адпачынку, вясьлярную базу, дзіцячы садок і школу.

Усё рэзка зьмянілася сёлета ў лютым, калі старшыня Гомельскага аблвыканкаму Ўладзімер Дворнік узгадніў з Аляксандрам Лукашэнкам іншае месца «Дажынак-13» — Гомель і Гомельскі раён.

У Рагачове гэтую навіну прынялі ў штыкі — горад страціў магчымасьць палепшыць у хуткім часе сацыяльна-бытавыя ўмовы сваіх жыхароў. Актывісты прапанавалі сабраць подпісы пад зваротам да кіраўніка дзяржавы з тым, каб «Дажынкі» вярнулі ў Рагачоў.

Дашкевіч: «Падпісаліся ўжо звыш 2 тысяч гараджанаў. Мы меліся зладзіць яшчэ некалькі пікетаў і 22 траўня падвесьці вынікі збору подпісаў у раённым Доме культуры».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG