Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вільня: канцэрт салідарнасьці зь Беларусьсю


У межах праекту моладзевай асацыяцыі StudAlliance «Беларуская вясна ў Вільні» 19 траўня ў Вільні адбудзецца канцэрт салідарнасьці зь Беларусьсю.

Як паведамляе БелаПАН, на канцэрце выступяць беларускі рэпэр Vinsent і рок-гурт «Сьцяна». Канцэрт пройдзе на гары Таўра ў клюбе Propaganda (пачатак а 19.00, уваход бясплатны).

«Музыка, мастацтва і творчыя людзі заўсёды былі ў авангардзе перамен. Гэта людзі, якія рухаюць грамадзтва, абуджаюць яго. Музыка — адзін з найлепшых сродкаў выказваньня сваёй грамадзянскай пазыцыі і ўласных думак пра розныя падзеі. Мы спадзяемся, што людзі, якія прыйдуць на канцэрт, змогуць адчуць, што яны разам, у іх агульныя мэты і адна ідэя — свабодная і дэмакратычная Беларусь», — пракамэнтаваў арганізатар канцэрту, прэзыдэнт StudAlliance Кірыл Атаманчык.

Паводле Атаманчыка, праект «Беларуская вясна ў Вільні» скіраваны на інфармаваньне жыхароў літоўскай сталіцы пра грамадзка-палітычную сытуацыю ў Беларусі праз музыку, мастацтва і грамадзкую актыўнасьць.
XS
SM
MD
LG