Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты, адчыніўшы ключы сваім ключом, уварвалася ў кватэру, дзе знаходзіліся актывісты «Маладога фронту».

Паведамляецца пра затрыманьне Рамана Васільева, Міколы Дземідзенкі і Зьмітра Крамянецкага. Усе названыя толькі некалькі дзён назад выйшлі на волю пасьля адбыцьця 15-суткавага арышту. Маладафронтаўцы зьвязваюць затрыманьні з распачатаю «МФ» акцыяй «Горад наш».

Так, сёньня раніцаю актывісты моладзевай арганізацыі вывесілі нацыянальны сьцяг на Нямізе, нагадаўшы тым самым менчукам аб сямнаццатай гадавіне праведзенага Аляксандрам Лукашэнкам у 1995 годзе рэфэрэндуму, у выніку якога нацыянальныя сымбалі былі пазбаўленыя статусу дзяржаўных.

«Гэтая дата — глыбокая і незагойная рана на сэрцы нашай Беларусі. Сёньняшні дзень — дзень смутку для кожнага сапраўднага беларуса. Сёньня за кратамі пакутуе Сяргей Каваленка менавіта за нашую нацыянальную сьвятыню. Таму мы павінны штогод нагадваць жыхарам Беларусі аб гэтым дні. Тым больш, што шмат людзей у Беларусі нават ня ведае, што сёньняшні „беларускі сьцяг“ — гэта спадчына савецкай эпохі, а спрадвечныя беларускія сымбалі знаходзяцца ў занядбаньні. Найбліжэйшым часам нацыянальныя сьцягі зьявіцца ў іншых месцах», — гаворыцца на сайце «Маладога фронту».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG