Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй, які адзначаецца ва ўсім сьвеце 17 траўня, актывісты беларускай ЛГБТ-супольнасьці падалі заяўкі ў Менгарвыканкам на правядзеньне трох пікетаў у сталіцы: за 50 мэтраў ад сядзібы БНФ, у парку Дружбы народаў каля плошчы Бангалор і на Нямізе.

Як распавёў кіраўнік парталу «Гей Беларусь» Сяргей Андросенка, 14 траўня Менгарвыканкам забараніў усе тры пікеты на розных падставах:

«Пікет колькасьцю ўдзельнікаў да 10 чалавек у парку Дружбы народаў забаранілі на той падставе, што быццам бы, паводле адміністрацыі Першамайскага раёну, менавіта 17 траўня ў парку „будзе праводзіцца рамонт малых архітэктурных формаў, сцэнічнай пляцоўкі і касьба травы“. Пікет пад назовам „Прывітаньне Аляксандру Стральцову ад геяў, лесьбіянак і іх сяброў“ за 50 мэтраў ад уваходу ў офіс Партыі БНФ забаранілі ў адпаведнасьці з артыкулам 9 Закону аб масавых мерапрыемствах. Атрымалася, што ад сядзібы БНФ адышлі на 50 мэтраў, але падышлі бліжэй да іншага распарадчага і выканаўчага органу. Пікет колькасьцю да 10 чалавек на Нямізе, на думку сталічных уладаў, будзе перашкаджаць функцыянаваньню ўстановаў гораду. Адмовы ўсе надуманыя.»

Акцыя ля офісу БНФ мела быць накіраваная супраць гамафобных выказваньняў намесьніка старшыні Партыі БНФ Аляксандра Стральцова, а таксама супраць ягоных заклікаў да дыскрымінацыі сэксуальных і гендарных меншасьцяў.

«Для нас відавочна, што гамафобія — гэта тое, што яднае і частку апазыцыі, і ўладу. Першыя заклікаюць да гвалту і дыскрымінацыі ў адносінах да ЛГБТ-супольнасьці. Другія, маючы на гэта магчымасьці, дыскрымінуюць і забараняюць любыя акцыі», - сказаў Сяргей Андросенка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG