Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вене пачаліся перамовы МАГАТЭ з Іранам


У Вене пачаліся перамовы паміж прадстаўнікамі Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) і Ірану — у справе іранскай ядзернай праграмы.

Іранскую дэлегацыю ўзначальвае прадстаўнік гэтай краіны пры МАГАТЭ Алі Асгар Салтаніе, ягоным партнэрам па перамовах зьяўляецца кіраўнік групы міжнародных інспэктараў Герман Накэртс.

Усясьветная супольнасьць дамагаецца допуску інспэктараў на вайсковы аб’ект у Парчыне, дзе, верагодна, вядуцца ядзерныя распрацоўкі. Напярэдадні Тэгеран папярэдзіў Захад аб недапушчальнасьці ціску на яго.

23 траўня ў Багдадзе павінны пачацца перамовы па ядзернай праблеме паміж Іранам і шасьцю дзяржавамі — сталымі сябрамі Рады Бясьпекі ААН і Нямеччынай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG