Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці зьявілася «дрэва эканамічнага цуду»


Берасьцейскія актывісты кампаніі «Гавары праўду» зладзілі жартаўлівую акцыю «Дрэва эканамічнага цуду».

Падчас акцыі на вуліцы Савецкай было «пасаджана дрэва», на якім замест лісьця віселі грошы і «лятарэйныя білеты» з выявай казачнага пэрсанажа Бураціна. Акрамя таго, да дрэва быў прымацаваны плякат з выявай Бураціна і надпісам «Дрэва эканамічнага цуду».

Як распавялі актывісты «Гавары праўду», такім жартаўлівым чынам яны вырашылі прыцягнуць увагу грамадзкасьці да «існуючых эканамічных праблемаў Беларусі і неэфэктыўнасьці адміністратыўна-плянавай эканамічнай мадэлі».

Актывісты кажуць, што вобраз Бураціна быў абраны для стварэньня асацыяцыі з «Краінай дурняў», якая згадваецца ў казцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG