Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты Бундэстагу зьвярнуліся да Статкевіча


Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Дэпутаты парлямэнту Нямеччыны Ўта Цапф, Гернат Эрлер і Франц Тэнэс зьвярнуліся з адкрытым лістом да былога кандыдата на прэзыдэнта, палітвязьня Міколы Статкевіча.

Яны выказваюць Статкевічу поўную падтрымку.

«Мы ведаем, што на цябе аказваўся і працягвае аказвацца моцны маральны, псыхічны і фізычны ціск. Глыбока закранулі нас два няшчасныя выпадкі, якія адбыліся з табой у калёніі. Моцныя рэпрэсіі і ціск зазнаў ня толькі ты, але і твая сям’я. Тым не менш, ты стойка перанёс гэта і змог захаваць свае палітычныя перакананьні і пазыцыю для будучыні Беларусі. Гэта не зьмянілася нават пасьля таго, як у студзені гэтага года ты быў прысуджаны да трох гадоў узмоцненага турэмнага рэжыму», — пішу дэпутаты.

Парлямэнтары Нямеччыны працягваюць патрабаваць неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных з турмаў і калёніяў, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

У 2011 годзе Мікалай Статкевіч быў асуджаны за Плошчу да 6 гадоў зьняволеньня. Спачатку адбываў пакараньне ў Шклоўскай калёніі. Са студзеня 2012 году Статкевіча перавялі ў крытую Магілёўскую турму як злоснага парушальніка турэмнага рэжыму і вязьня, які ня стаў на шлях выпраўленьня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG