Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бел-чырвона-белыя сьцягі ў гадавіну рэфэрэндуму


Актывісты моладзевых рухаў у гадавіну рэфэрэндуму 1995 году па зьмене нацыянальнай сымболікі вывесілі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі ў публічных месцах Менску, Віцебску, іншых гарадоў.

«Такім чынам маладыя людзі вырашылі паказаць беларусам тое, што сапраўдныя нацыянальныя сымбалі нават праз 17 год пасьля фактычнай іх забароны незабытыя, іх памятаюць і шануюць беларусы», — гаворыцца ў паведамленьні «Маладой Беларусі».


Сьцягі ў розных гарадах Беларусі вывесілі таксама прадстаўнікі Маладога Фронту, Эўрапейскай Беларусі, іншых арганізацый.

Бел-чырвона-белы сьцяг у Віцебску. Фота Сержука Серабро

Бел-чырвона-белы сьцяг у Віцебску. Фота Сержука Серабро

Бел-чырвона-белы сьцяг у Менску.

Бел-чырвона-белы сьцяг у Менску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG