Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азія распачынае ўласную эканамічную інтэграцыю


Кітай, Японія і Паўднёвая Карэя распачынаюць сёньня перамовы па пагадненьні аб свабодным гандлі.

Пра гэта было абвешчана сёньня ў часе сустрэчы лідэраў трох краін у Пэкіне.

Прэм'ер-міністар Кітаю Вэнь Цзябао заклікаў да больш цеснага супрацоўніцтва паміж трыма краінамі ва ўмовах глябальных эканамічных цяжкасьцяў. На яго думку, міжнародны фінансавы крызіс яшчэ не пераадолены, а пэрспэктывы разьвіцьця эўрапейскай эканомікі застаюцца "нявызначанымі".

У 2010 годзе, супольная доля Кітаю, Японіі і Паўднёвай Карэі ў сусьветнай эканоміцы склала амаль 20 адсоткаў, аднак краіны падзеленыя палітычнымі супярэчнасьцямі, гандлёвымі бар'ерамі і адрозьненьнямі ў рэгуляваньні інвэстыцыйнай дзейнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG