Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брытаніі адзначаюць 250 гадоў сэндвіча


У Вялікай Брытаніі адзначаюць 250-ю гадавіну вынаходзтва сэндвіча. Юбілейны фэстываль праходзіць у мястэчку Сэндвіч.

Скрылік смажанага або варанага мяса між дзьвюма лустамі хлеба быў названы сэндвічам у гонар першага лорда брытанскага морскага ведамства графа Сэндвіча.

Граф быў заўзятым гульцом у карты і, каб не адрывацца ад гульні, запатрабаваў падаваць яму ежу, укладзеную ў лусты хлеба. Шмат якія гульцы пайшлі за графавым прыкладам і прасілі прыносіць ім ежу, «як Сэндвічу». Першы сэндвіч зьявіўся на сьвет у 1762 годзе.

У графа Сэндвіча аказалася нямала пасьлядоўнікаў, і неўзабаве слова «сэндвіч» зрабілася агульным назоўнікам і ўвайшло ўва ўсе эўрапейскія мовы. Паводле інфармацыі Брытанскай сэндвіцкай асацыяцыі, толькі ў Вялікай Брытаніі на вытворчасьці сэндвічаў занятыя больш за 300 тысяч чалавек, а абарот гэтага бізнэсу перавышае шэсьць мільярдаў фунтаў за год.

У мястэчку Сэндвіч ў графстве Кент, дзе знаходзіцца маёнтак нашчадкаў графа Сэндвіча, арганізавалі юбілейны двухдзённы фэстываль, на якім праводзяцца міжнародныя спаборніцтвы ў вырабе сэндвічаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG