Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвярамі паводкі ў Тбілісі сталі 5 чалавек


Паводка ў Тбілісі

Паводка ў Тбілісі

У сталіцы Грузіі ў выніку паводкі загінулі пяцёра людзей, сярод іх двое дзяцей. Яшчэ некалькі чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак.

У горадзе быў аб’яўлены рэжым надзвычайнай сытуацыі. Ратаўнікі эвакуавалі людзей пры дапамозе лодак. Ад паводкі пацярпелі жылыя дамы, аўтадарогі і лініі электраперадач.

Ад моцнага дажджу ў ноч на нядзелю рака Кура выйшла зь берагоў і затапіла прылеглыя раёны. Асабліва пацярпеў раён Артачала.

Выратавальнымі работамі кіруе мэр места Гігі Ўгулава. Ён заявіў, што галоўнай прычынаю трагедыі стала засьмечаньне каналізацыйных калектараў.
XS
SM
MD
LG