Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія баскетбалісткі трапілі ў аварыю


Пашкоджаны аўтобус беларускай зборнай
Пашкоджаны аўтобус беларускай зборнай
Аварыя з аўтобусам, якім ехала жаночая нацыянальная зборная Беларусі па баскетболе, здарылася ў нядзелю раніцаю за 100 кілямэтраў ад Менску.

Трасаю Менск — Горадня каманда ехала ў літоўскія Друскенікі, дзе пройдзе збор у рамках рыхтаваньня да кваліфікацыйных гульняў чэмпіянату Эўропы.

А 9.30 легкавы аўтамабіль «Опэль» выехаў на сустрэчную паласу, па якой рухаўся аўтобус з баскетбалісткамі. «Кіроўца аўтобуса выехаў на ўзбочыну, аднак сутыкненьня не ўдалося ўнікнуць. Ніхто не пацярпеў. Вынікам аварыі сталі моцныя пашкоджаньні аўтобуса, якія не дазволілі ехаць далей. На працягу дзьвюх гадзінаў аўтобус быў заменены. Цяпер дзяўчаты і трэнэрскі склад адчуваюць сябе добра і накіроўваюцца на трэнавальную базу ў Друскенікі», — паведамляецца на сайце Беларускай фэдэрацыі баскетболу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG