Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве правялі “кантрольную праходку”


"Кантрольная праходка" ў Маскве, 13 траўня
"Кантрольная праходка" ў Маскве, 13 траўня
У цэнтры Масквы адбылася так званая «кантрольная праходка», арганізаваная з ініцыятывы вядомых расейскіх літаратараў, якія вырашылі праверыць, ці можна гуляць у Маскве бяз санкцыі ўладаў.

Паводле зьвестак паліцыі, у акцыі бралі ўдзел да 2 тысяч чалавек. Актывісты, аднак, цьвердзяць, што ўдзельнікаў было ад 10 да 15 тысяч. Па маршруце шэсьця — ад Пушкінскага пляцу да Чыстапруднага бульвару — быў абмежаваны рух транспарту, бо людзі ішлі ня толькі па ходніках, але й праезнай часткаю.

Сярод пісьменьнікаў, што ўдзельнічалі ў шэсьці — Барыс Акунін, Эдуард Усьпенскі, Дзьмітры Быкаў, Віктар Шандаровіч.

Ідэя «кантрольнай праходкі» ўзьнікла пасьля масавых затрыманьняў апазыцыйнікаў на «Маршы мільёнаў» 6 траўня і — пазьней — падчас флэш-мобаў на бульварах, дзе актывісты працягваюць пратэставаць супраць парушэньняў на парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG