Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква: намётавы лягер пратэстоўцаў ператвараецца ў гарадок


Лягер пратэстоўцаў на Чыстых прудах, Масква, 12 траўня, 2012

Лягер пратэстоўцаў на Чыстых прудах, Масква, 12 траўня, 2012

Расейскія ўлады ня лічаць патрэбным разгон намётавага лягеру апазыцыі ў Маскве, калі пратэстоўцы ня будуць парушаць закону.

Пра гэта заявіў сёньня агенцтву "Інтэрфакс" віцэ-мэр расейскай сталіцы Аляксандар Гарбенка, зьняпраўдзіўшы ранейшыя паведамленьні ў прэсе аб тым, што апазыцыйныя "Народныя гуляньні" вырашана разагнаць.

"Народныя гуляньні" у Маскве пачаліся 7 траўня – ў дзень уступленьня Уладзіміра Пуціна на пасаду прэзыдэнта Расеі. Паліцыя спрабавала разагнаць пратэстоўцаў, сотні актывістаў былі затрыманыя. У выніку цэнтар акцыі пратэсту перамясьціўся ад помніка героям Плеўны ў парк на Чыстапрудным бульвары.

Актывісты ўсталявалі на Чыстых прудах намётавы гарадок, дзе ўначы дзяжураць некалькі дзясяткаў актывістаў, а ўдзень зьбіраецца некалькі тысяч чалавек. У лягеры пастаўленыя біатуалеты, бэзінавы генэратар электрычнасьці, запушчаная бяздротавая інтэрнэт-сувязь, сфармаваная дружына для падтрымкі грамадзкага парадку.
XS
SM
MD
LG