Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа праваабаронца Андрэя Бандарэнкі па факце абмежаваньня яму выезду за межы Беларусі будзе разгледжаная Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека.

Пра гэта інфармацыйна-асьветніцкай установе «Плятформа», якую ўзначальвае Бандарэнка, паведамілі з Фонду дамоў правоў чалавека (ФДПЧ) у Жэнэве. ФДПЧ узьняў пытаньне па справе Бандарэнкі 11 траўня падчас паседжаньня Камітэту супраць катаваньняў. У гэтай сувязі Камітэт ААН неўзабаве падрыхтуе сваё адмысловае меркаваньне. Пра ціск уладаў на Андрэя Бандарэнку і забарону яму на выезд за мяжу праінфармаваны таксама і спэцдакладчык ААН па сытуацыі з праваабаронцамі.

Пра тое, што кіраўніку «Плятформы» адмоўлена ў выезьдзе зь Беларусі ў іншыя краіны, Бандарэнку паведамілі сёлета 15 сакавіка ў пункце памежна-мытнага кантролю Брэст-Цэнтральны. Праваабаронца быў зьняты зь цягніка Менск—Варшава.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG