Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле інфармацыі Белстату, спажывецкія цэны на тавары і платныя паслугі насельніцтву з 1 па 8 траўня павялічыліся на 0,6%.

Найбольш за першы тыдзень траўня падаражэла капуста — на 10,8%. На 4,3% вырасьла цэна на сьметанковае масла, на ялавічыну і хлеб — на 2,8%, на гарэлку, малако і малочныя прадукты — на 2,4%. Прыкладна на 1–1,5% падаражэлі безалкагольныя напоі, мяса, піва, марожаная рыба, каўбаса, паўфабрыкаты, печыва, сокі.

Патаннелі бульба (1,2%), морква (1%), селядзец (0,8%), яблыкі (0,7%), буракі (0,6%), грэчка (0,3%), цыбуля (0,2%), проса (0,1%).

У красавіку інфляцыя склала 1,7%, з пачатку году — 6,8%.
XS
SM
MD
LG