Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары «Палігону» супраць сартавальнай станцыі і ЦЭЦ пад вокнамі


Праект забудовы, фота poligon.by.

Праект забудовы, фота poligon.by.

Чарговы горадабудаўнічы канфлікт разгараецца пад Менскам.

Жыхары катэджнай забудовы ў раёне Калодзішчы-2, што месьціцца на тэрыторыі былога ваеннага палігону (у народзе яе і называюць «Палігонам»), незадаволеныя плянамі Менгарвыканкаму.

Неўзабаве на гэтым участку зьявіцца новы мікрараён Зялёны Бор, дзе плянуецца пабудаваць 6 мільёнаў квадратных мэтраў жытла — шматпавярховыя дамы і катэджы. У непасрэднай блізкасьці ад зямельных участкаў і катэджаў плянуецца таксама пабудаваць чыгунку, сартавальную станцыю, прызначаную для складаў і тэхнічнага абслугоўваньня цягнікоў, і ЦЭЦ.

Жыхароў такія пэрспэктывы і новы від з вакна ня радуюць.

Самі чыноўнікі адзначаюць, што кругласутачны грукат чыгункі, шум ад сартавальнай станцыі будуць нэгатыўна ўплываць на самаадчуваньне мясцовых жыхароў і наагул на гукавы фон горада, піша сайт poligon.by.

Жыхары «Палігону» спадзяюцца хоць неяк паўплываць на сытуацыю актыўным удзелам у грамадзкім абмеркаваньні і галасаваньні па забудове Зялёнага Бора, якое адбудзецца 15 траўня а 17-й гадзіне ў актавай залі Адміністрацыі Партызанскага раёну сталіцы.

Калі іх патрабаваньні ня будуць пачутыя, яны гатовыя пратэставаць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG