Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Пахаладала...

Чакаецца каля 15 градусаў, пахмурна

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

12 траўня ў эфіры Свабоды адказы Лявона Вольскага на пытаньні наведнікаў сайту svaboda.org, Гамбурсі рахунак Бахарэвіча -­ эсэ пра Івана Мележа. 13 траўня ў Праскім акцэнце -­ пра тое, які зьнешнепалітычны курс вынікае з апошняга пасланьня Лукашэнкі, «Званочкі» Яна Максімюка і перадачы з «Залатога запасу».


* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ

12 траўня

У Гомелі ў гатэлі «Турыст» сустрэча літаратара Андрэя Хадановіча з чытачамі: дыскусія, прысьвечаная беларускай літаратуры 21 стагодзьдзя. Пачатак у 14.30.

13 траўня ў Менск прыбывае прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў. Цырымонія сустрэчы ў аэрапорце «Мінск», пачатак ў 18:00.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

12 траўня

1775 – у Горадні заснавана Вышэйшая мэдычная акадэмія.

1833 – нарадзіўся Бэнэдыкт Дыбоўскі (маёнтак Адамарын, цяпер Маладзечанскі р-н), заоляг, прыродазнавец, лекар, публіцыст, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гг.

1935 – памер Юзэф Пілсудзкі, польскі дзяржаўны дзяяч.

1842 – памёр Валеньці Ваньковіч, мастак. Пахаваны на могілках Манмартр у Парыжы.

1863 – каб пазьбегнуць палону, застрэліўся Баляслаў Кульчыцкі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 г.

1954 – Беларуская ССР прынятая ў ЮНЕСКА — Арганізацыю Аб’яднаных Нацый у пытаньнях асьветы, навукі і культуры.

13 траўня

1622 – памёр Іван Мялешка, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся каля 1522 г.

1840 – нарадзіўся Цітус Далеўскі (фальварак Кункулка, цяпер Лідзкі раён), адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1864 гг.

1879 – нарадзіўся Янка Серада (в. Задзьвеі, цяпер Баранавіцкі р-н), дзяяч нацыянальнага руху, старшыня прэзыдыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Прапаў бязь вестак пасьля 19 лістапада 1943 г.

1905 – нарадзілася актрыса Стэфанія Станюта.

1933 – нарадзіўся мастак Аляксандар Кішчанка, аўтар «Габэлену стагодзьдзя»


Ёсьць нагода:

12 траўня

Міжнародны дзень мэдсёстраў

Сусьветны дзень справядлівага гандлю

У другую нядзелю траўня афіцыйна адзначаецца Дзень дзяржаўнага герба і сьцяга. Сымболіка была ўведзеная пасьля рэфэрэндуму 1995 году.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Калі ідуць на абардаж,
І поўніць полымя прасьцяг
Да верху мачты – экіпаж
Цьвікамі прыбівае сьцяг.
Даўно здалася – нават сталь, –
І толькі зараз – мы памром
Пад сьцягам, што ў прадоньні хваль
Зьнікае разам з караблём.
Ў крыві краіны нашай бель,
Прыходзіць час сьмяротных сноў,
І нашай волі карабель, –
Няскораны, – ідзе на дно.
І сёньня ў вечны наш працяг,
У неба на сьвітаньні дня
Уздымуць нас, як волі сьцяг,
Якому й богу нельга зьняць.


Ул.Караткевіч. Павешаным 1863 году

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:


Cуд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым, Яроменкам. Дзявяты дзень

Суд над Някляевым, Рымашэўскім, Фядутам, Дзьмітрыевым, Вазьняком і Палажанкай. Дзень пяты

Працэс Севярынца, Халіп, Марцэлева. Дзень другі

Суд над Статкевічам, Вусам, Пазьняком, Класкоўскім, Квяткевічам, Грыбковым, Буланавым. Другі дзень

Лобану — 3, Федаркевічу — 3,5, Сакрэту — 3, Казакову — 3, Дароніну — 3,5 году калёніі агульнага рэжыму, Мацукевічу — 3 гады калёніі строгага рэжыму

Суд над Някляевым, Рымашэўскім, Фядутам, Дзьмітрыевым, Вазьняком і Палажанкай. Шосты дзень

Пракурор запатрабаваў: Саньнікаву — 7 гадоў, Яроменку, Васілевічу, Мірзаянаву — 3 гады, Гнедчыку — 4 гады

Пракурор просіць Севярыцу 3 гады абмежаваньня волі, Марцэлеву і Халіп — 2 гады з адтэрміноўкай

Суд над Статкевічам, Вусам, Пазьняком, Класкоўскім, Квяткевічам, Грыбковым, Буланавым. Трэці дзень
XS
SM
MD
LG