Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску не дазволілі пікет за выбары без Лукашэнкі


Бабруйскі гарвыканкам не дазволіў правесьці актывістам Аб’яднанай грамадзянскай партыі пікет «За свабодныя выбары без Лукашэнкі». Пра гэта паведаміў заяўнік пікету Валерый Мікітка.

Паводле актывіста, адмову патлумачылі тым, што абранае месца для такіх акцый не прызначана. Акрамя таго ў адказе арганізатарам зрабілі заўвагу, што яны парушылі закон «Аб масавых мерапрыемствах», паведаміўшы пра намер правесьці пікет у інтэрнэце да атрыманьня дазволу.

Пікет партыйцы зьбіраліся правесьці 15 траўня непадалёк ад цэнтральнага рынку гораду. Мэта акцыі — зьвярнуць увагу людзей на тое, што ў Беларусі няма ўмоваў для свабодных выбараў, а таксама пазнаёміць іх з праграмай АГП «За свабодныя выбары без Лукашэнкі».

У Бабруйску вызначаным гарвыканкамам месцам правядзеньня акцыяў пратэсту зьяўляецца стадыён на вуліцы Ўрыцкага. Паводле мясцовай апазыцыі, ён знаходзіцца ўдалечыні ад людных вуліц.

Пікеты «За свабодныя выбары без Лукашэнкі» не дазволілі і ў Магілёве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG