Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брэйвіка кінулі чаравік


У сталіцы Нарвэгіі Осла сёньня на працэсе па справе ультраправага экстрэміста Андэрса Брэйвика адзін з прысутных у залі суду кінуў у яго чаравік.

Гэта быў сваяк аднаго з загінулых у выніку тэрактаў, учыненых Брэйвікам. «Ты забіў майго брата, ідзі да д’ябла!», крыкнуў мужчына. Чаравік праляцеў міма Брэйвіка і патрапіў у яго адваката.

Інцыдэнт здарыўся ў часе допыту сьведак страляніны на высьпе Утоя ў ліпені мінулага году, у выніку якой загінулі 69 чалавек. Мужчыну, што кінуў чаравік, вывелі з залі суду. Паводле некаторых паведамленьняў, ён — грамадзянін Іраку.

Раней Брэйвік, прызнаўся ў забойстве 77 чалавек у мінулым годзе, але ня лічыць сябе вінаватым. Паводле яго слоў, ён дзейнічаў у мэтах самаабароны — у прыватнасьці — супраць нарвэскай палітыкі мультыкультуралізму, якая, на яго думку, вядзе да захопу Эўропы мусульманамі.

Раней у ходзе сьледзтва выявілася, што Брэйвік неаднаразова наведваў Беларусь, дзе, паводле яго слоў, праходзіў падрыхтоўку ў ваенізаваных летніках, арганізаваных мясцовымі праварадыкальнымі арганізацыямі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG