Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Эўрабачаньні задумаліся пра ўдзел у конкурсе краін пад дыктатурай


«Ці ня варта абмеркаваць Эўрапейскаму зьвязу вяшчаньня, які аб’ядноўвае 55 краінаў, пытаньне пра ўдзел у конкурсе Беларусі, якая не ўваходзіць у Раду Эўропы і дзе ўжываецца сьмяротнае пакараньне? Або пра Азэрбайджан, дзе парушаюцца правы чалавека і які ёсьць сталіцай „Эўрабачаньня-2012“?». Такую думку выказаў сябра аргкамітэту конкурсу «Эўрабачаньне-2012», прадстаўнік нямецкай тэлекампаніі ARD Томас Шрайбэр. Калі краіна бярэ ўдзел у сьвяце песьні, то яна тэарэтычна можа перамагчы ў ім і на наступны год стаць яго арганізатарам», — заявіў сябра аргкамітэту конкурсу «Эўрабачаньне-2012», прадстаўнік нямецкай тэлекампаніі ARD Томас Шрайбэр ў кантэксьце дыскусіяў аб правядзеньні прэстыжных міжнародных турніраў у краінах з дыктарскімі рэжымамі. Пытаньне было ўзьнятае падчас сёньняшняй сустрэчы з мэдыя-экспэртамі.

Як адзначыў Шрайбэр, відавочна, што Эўрабачаньне — «гэта найперш найвялікшае музычнае жывое шоў сьвету», а таму — «непалітычнае відовішча». «Аднак праваабаронцы і дэмакратычныя актывісты добра скарысталі сытуацыю, каб прыцягнуць увагу да праблемаў у гэтай краіне».

«Я лічу гэта плюсам, бо дагэтуль пра Азэрбайджан паведамлялася вельмі мала», — падкрэсьліў прадстаўнік аргкамітэту конкурсу.

«Нямецкія журналісты выступілі з крытычнымі артыкуламі супраць аўтарытарных азэрбайджанскіх уладаў, нягледзячы на незадаволенасьць Баку. Аднак нам усё ж удалося акрэдытаваць усіх ахвотных нямецкіх журналістаў, у тым ліку і тых, каму раней не дазвалялася ехаць у Азэрбайджан», — сказаў Томас Шрайбэр.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG