Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір


Ад 1 траўня перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое трансьлюецца зь Вільні.

У разасланым супрацоўнікамі Радыё Рацыя паведамленьні гаворыцца:

“Праграма Радыё Рацыя гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёныя дні у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменьніка Ўладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Горадні «Імёны Горадні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары... Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG