Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мэрыя нямецкага Эсьлінгена памятае Карпенку і Ганчара


Магіла Генадзя Карпенкі ў Менску

Магіла Генадзя Карпенкі ў Менску

Дзякуючы гэтым двум беларусам з трагічным лёсам — Генадзю Карпенку і Віктару Ганчару — пачало разьвівацца партнэрства паміж Маладэчнам і Эсьлінгенам, піша нямецкая «Stuttgarter Zeitung».

Цяпер эсьлінгенцы адзначаюць 25-годзьдзе гэтых сувязяў. На сьвяткаваньне запрасілі дэлегацыю маладэчанскіх гарадзкіх уладаў, а таксама сяброў беларускай апазыцыі.

Генадзь Карпенка

Генадзь Карпенка

Паводле прадстаўнікоў эсьлінгенскай мэрыі, партнэрства з Маладэчнам заўсёды мела палітычнае вымярэньне. У 1999 годзе, у сувязі з загадкавай сьмерцю колішняга мэра гэтага беларускага гораду Генадзя Карпенкі, эсьлінгенцы выказалі незадаволенасьць афіцыйнымі тлумачэньнямі гэтай вэрсіі.

Зьнікненьне ў тым жа годзе Віктара Ганчара выклікала шок у нямецкай грамадзкасьці. Неўзабаве зьнікламу беларускаму палітыку прысудзілі ганаровую прэмію імя пісьменьніка-эсьлігенца Тэадора Гэкера за палітычную мужнасьць. Гарадзкая ж рада прыняла рэзалюцыю аб прыпыненьні афіцыйных кантактаў Віктар Ганчар

Віктар Ганчар

з Маладэчнам і захаваньні сувязяў толькі на грамадзкім узроўні. У 2008 годзе афіцыйныя міжпартнэрскія сувязі паміж гарадамі аднавіліся пад умовай удзелу ў кантактах прадстаўнікоў апазыцыі.

Сёлета, пішуць нямецкія выданьні, упершыню за 12 гадоў Эсьлінген наведалі прадстаўнікі маладэчанскай мэрыі. Што да апазыцыі, то, паводле «Еsslinger Zeitung», кіраўніцтва гораду запрашала на фэст журналістку, жонку Андрэя Саньнікава Ірыну Халіп. Нямецкі горад падтрымлівае шчыльныя кантакты з гэтай сямейнай парай. Калі яны былі ў турме, багата эсьлінгенцаў выказвалі ім сваю салідарнасьць ды падтрымку і віталі іх вызваленьне.

Выданьне адзначае, што Саньнікаў і Халіп, як і яшчэ адзін прадстаўнік «Эўрапейскай Беларусі» — Аляксандар Атрошчанкаў, ня маюць дазволу на выезд. У лісьце да эсьлігенцаў паплечнікі Саньнікава падзякавалі жыхарам нямецкага гораду і ўсім сябрам Беларусі за памяць пра Карпенку і Ганчара і падкрэсьлілі, як важна разьвіваць партнэрства паміж Эсьлінгенам і Маладэчнам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG