Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці зьбіраюць подпісы супраць ціску на Вінаградава


Павал Вінаградаў
Павал Вінаградаў

Берасьцейскія актывісты кампаніі «Гавары праўду» распачалі збор подпісаў супраць ціску на былога палітвязьня, свайго паплечніка па кампаніі Паўла Вінаградава.

Як апавёў берасьцейскі актывіст «Гавары праўду» Аляксей Коўтун, ёсьць падазрэньні, што за актыўную грамадзкую дзейнасьць былому палітвязьню можа пагражаць новы крымінальны перасьлед:

«Такім чынам мы хочам выказаць салідарнасьць зь сям’ёй Паўла Вінаградава. Таксама мы хочам інфармаваць насельніцтва пра тое, што творыцца ў краіне. Павал — малады чалавек, які абсалютна нічога благога не ўчыніў, але зь ім такое робяць... Складаюць на яго паперкі, што ён лаяўся матам, і нават ня дбаюць, каб сабраць доказную базу. Ад такога не застрахаваны ніхто ў нашай краіне. Гэта абсалютна цынічныя дзеяньні. Сфабрыкаваць справу могуць супраць любога. У нас поўна такіх прыкладаў».

Подпісы актывісты зьбіраюць пад лістом у Генэральную пракуратуру. У звароце яны просяць спыніць перасьлед Паўла Вінаградава і ціск на яго.

Былы палітвязень Павал Вінаградаў ужо чатыры разы ў гэтым годзе прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасьці. Актывісты кажуць, што ўсе гэтыя справы былі палітычна матываваныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG