Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наша ніва» зьявілася ў інтэрнэце па-расейску і па-ангельску


Андрэй Скурко, галоўны рэдактар "Нашай Нівы"
Андрэй Скурко, галоўны рэдактар "Нашай Нівы"

Газэта «Наша ніва» пашырае сфэру ўплыву — у інтэрнэце зьявіліся расейская і ангельская вэрсіі беларускамоўнага выданьня.

Кіраўніцтва газэты запэўнівае, што няма гаворкі пра здачу беларускамоўных пазыцый. Зьмены пракамэнтаваў галоўны рэдактар «Нашай нівы» Андрэй Скурко.

«Уласна, што зьмяняецца? Беларуская газэта застаецца, як застаецца і сайт nn.by па-беларуску. Мы проста пашыраем сфэру свайго ўплыву, гэта, як мы жартуем, экспансія. Да беларускай старонкі дадаецца яшчэ старонка па- ангельску і па-расейску. Але гэтыя старонкі будуць няпоўныя, бо ня ўсе матэрыялы, якія выходзяць па-беларуску, будуць перакладацца на ангельскую і расейскую мовы. Прыкладам, на расейскамоўным варыянце сайту „Нашай нівы“ будзе панаваць такі прынцып, калі поруч з расейскамоўнымі матэрыяламі ідуць беларускамоўныя. А вось на ангельскамоўным варыянце будуць стаяць толькі тыя матэрыялы, якія будуць перакладацца, асноўныя, цікавыя ангельскамоўнаму чытачу.

Неабходнасьць у такіх зьменах мы пабачылі пасьля падзеяў 2011 году, калі нашы матэрыялы перакладаў шэраг крыніц, прыкладам, на расейскую мову, і пасьля гэтага яны разыходзіліся па інтэрнэце са спасылкай на тыя крыніцы. Тое, што ў нас адразу будуць вэрсіі на ангельскай і расейскай мовах, дапаможа нам адразу ўкладаць нашы акцэнты ў гэтыя матэрыялы. А рэсурсы, якія працуюць на іншых мовах, змогуць проста перастаўляць гэтыя матэрыялы больш апэратыўна, не марнуючы час на пераклад».

Зайсьці на расейскамоўны і ангельскамоўны варыянты «Нашай нівы» можна праз спасылкі ў верхнім правым кутку сайту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG