Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: на помнік Каліноўскаму спадзяваньняў няма


 Кастусь Каліноўскі

Кастусь Каліноўскі

Гарадзенскія актывісты «Маладога фронту» атрымалі адказ з гарвыканкаму на сваю прапанову ўсталяваць помнік Кастусю Каліноўскаму ў абласным цэнтры да 150-х угодкаў паўстаньня 1863-га году.

Чыноўнікі пішуць, што «мерапрыемствы, прысьвечаныя 150-гадоваму юбілею паўстаньня 1863 году, знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі».

Паводле актывіста «Маладога фронту» Алеся Кіркевіча, у адказе з гарвыканкаму няма ніводнага канкрэтнага слова наконт усталяваньня помніка Кастусю Каліноўскаму ў Горадні. Замест гэтага чыноўнікі рапартуюць, што на 2012–2013 гг. у горадзе «рэалізоўваюцца мерапрыемствы па ўсталяваньні бюста М.Багдановічу».

Нагадаю, што яшчэ ў 1988 годзе, калі ў Горадні адзначалі 150-я ўгодкі нараджэньня Кастуся Каліноўскага, ЦК Камуністычнай партыі Беларусі пры падтрымцы Гарадзенскага гарадзкога выканаўчага камітэту пастанавіў ушанаваць памяць Кастуся Каліноўскага помнікам герою і некалькімі памятнымі шыльдамі.

У выніку зьявілася толькі адна шыльда — на будынку Гарадзенскага чыгуначнага вакзалу. А помнік, на які нават правялі конкурс і абралі для яго месца (каля Дома Прафсаюзаў), так і не зьявіўся.
XS
SM
MD
LG