Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадамская: Мара — зарабляць музыкай


Дар’я Кадамская нарадзілася ў Менску ў 1988 г.

Вучылася ў музычнай школе, сьпявала і пісала вершы зь дзяцінства спачатку па-расейску, потым, пад уплывам асобаў і падзеяў, — на беларускай мове. Да такіх падзеяў можна аднесьці фэстываль «Зялёны крыж», на якім яна яшчэ падлеткам тройчы брала ўдзел у паэтычных і бардаўскіх сэкцыях.

Падчас навучаньня ў Ліцэі БДУ зьявіліся першыя сталыя беларускамоўныя бардаўскія творы.

У 2006 г. прайшла ў фінал беларускага адбору на «Петербургский аккорд», у 2007-м — стала пераможцай «Бардаўскай восені».

У 2008-м брала ўдзел у конкурсе «Залатая акустыка».

Апошнім часам сьпявала з гуртом «Охра».


З архіву «Свабоды»










Архіў праекту

XS
SM
MD
LG