Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горках з цэнтральнай плошчы прыбралі помнік Леніну


Помнік Леніну ў Бабруйску

Помнік Леніну ў Бабруйску

У Горках з плошчы Леніна прыбралі помнік Леніну. Паводле жыхароў райцэнтру, помнік дэмантавалі ў ноч з 10 на 11 траўня.

У райвыканкаме гэтую інфармацыю пацьвярджаюць. У прэсавай службе раённай улады заявілі, што помнік дэмантавалі ўчора ўвечары. Там паведамілі, што зьбіраюцца ставіць яго ў іншым месцы. У якім, не ўдакладнілі.

Сёлета ў Горках пройдуць «Дажынкі». Першапачаткова цэнтрам правядзеньня асноўных мерапрыемстваў «Дажынак» была плошча Леніна. Потым было вырашана, што ім стане тэрыторыя Горацкай сельгасакадэміі.

У Горках застаецца яшчэ адзін помнік Леніну — ля акадэмічнай бібліятэкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG