Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаўку рэфінансаваньня зьнізяць да 34 працэнтаў


Нацбанк Беларусі ад 16 траўня зьніжае стаўку рэфінансаваньня яшчэ на 2 працэнты, з 36% до 34% гадавых.

Пра гэта сказана ў прэс-рэлізе упраўленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Нацбаку, з спасылкай на рашэньне праўленьне Нацыянальнага Банку, прынятае 10 траўня.

Па выніках 2011 году інфляцыя ў Беларусі перавысіла 108%, у сувязі з чым стаўка рэфінансаваньня некалькі разоў карэктавалася ў бок павелічэньня, дасягнуўшы летась у сьнежні 45% — гэта быў рэкордны паказьнік за апошнія 10 гадоў. Пасьля гэтага яна пасьлядоўна зьніжалася.

Да канца году стаўку рэфінансаваньня плянуюць зьнізіць да 19–22 працэнтаў. Інфляцыя за 4 месяцы гэтага году склала 6,8 працэнты.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG