Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве працягваюцца «гуляньні» апазыцыі


Адзін зь лідэраў руху «Салідарнасьць» Ільля Яшын абвясьціў, што так званыя народныя гуляньні на Чыстых прудах у Маскве стануць бестэрміновым.

Ён растлумачыў, што тым самым апазыцыя, захоўваючы вернасьць пастаўленым мэтам, зьмяняе толькі спосабы іх дасягненьня. Са словаў Яшына, удзельнікі грамадзянскіх акцый патрабуюць вызваленьня палітвязьняў, правядзеньня палітычнай рэформы і новых сумленных выбараў.

Увечары ў чацьвер да прысутных на Чыстых прудах прыехаў палітоляг Сяргей Маркаў. Як паведамляе «Інтэрфакс», ён паспрабаваў пераканаць тых, хто сабраўся, у неабходнасьці падтрымкі палітыка Ўладзімера Пуціна.

У гэты час на Чыстапрудным бульвары, сабралася некалькі соцень чалавек. Паліцыі і АМАПу ў месцы правядзеньня апазыцыйнага мерапрыемства няма.

Раней у чацьвер на Сімферопальскім бульвары былі затрыманыя два чалавекі з паўтара дзясятка, якія ўдзельнічаюць у адзіночных пікетах у падтрымку Сяргея Удальцова і Аляксея Навальнага. Абодва апазыцыянэры знаходзяцца пад арыштам у спэцпрыёмніку. Прэсьненскі суд Масквы прызнаў законным арышт Сяргея Удальцова, адхіліўшы касацыйную скаргу апазыцыянэра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG