Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грыбаўскайце сустрэнецца зь Цімашэнкай


Сустрэча Далі Грыбаўскайце і Віктара Януковіча ў лістападзе 2011 году
Сустрэча Далі Грыбаўскайце і Віктара Януковіча ў лістападзе 2011 году
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце адпраўляецца з рабочым візытам ва Ўкраіну. У Харкаўскай бальніцы яна плянуе сустрэцца з экс-прэм'ерам Украіны Юліяй Цімашэнкай. З Харкава Грыбаўскайце адправіцца ў Кіеў, дзе адбудзецца двухбаковая сустрэча з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам, паведамляе партал DELFI.

«На мінулым тыдні я гаварыла з прэзыдэнтам Украіны пра становішча, якое склалася ў сувязі са здароўем спадарыні Цімашэнкі. Мы дамовіліся з прэзыдэнтам, што ў мяне будзе магчымасьць сустрэцца зь ёю ў Харкаве. Гэта кардынальна зьмяняе сытуацыю. Тым больш, што (...) верагодна, што яна ўжо заўтра будзе пераведзеная ў Харкаўскую бальніцу, значыць, ёй дадуць адэкватную неабходную дапамогу лекараў», – сказала 7 траўня Грыбаўскайце.

Яна сказала, што па-ранейшаму будзе акцэнтаваць, што працэс інтэграцыі Ўкраіны важны як для самой гэтай краіны, так і для ЭЗ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG