Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Як 9 траўня ў Барані ўлады ганілі апазыцыянэраў


На гарадзкім сходзе да Дня Перамогі, які адбыўся каля брацкай магілы вызваліцеляў горада Барань (Аршанскі раён), дырэктарка мясцовай сярэдняй школы № 5, дэпутатка абласнога савету Натальля Лабацкая агучыла «рэзалюцыю» з абразамі на адрас прадстаўнікоў апазыцыі.

«Людзі сабраліся ўшанаваць памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне, а іх змусілі слухаць прамову ў стылістыцы 1937-га году. Пра апазыцыянэраў казалі так, што напрыканцы заставалася толькі запатрабаваць іх неадкладнага расстрэлу. І ўсё гэта адбывалася каля брацкай магілы, дзе пахаваныя 30 вызваліцеляў Барані. Якія тут спрабавалі правесьці аналёгіі, уявіць няцяжка: апазыцыянэраў кляймілі нароўні з фашыстамі, якія разьвязалі Другую ўсясьветную вайну. Гэта цынічнае маніпуляваньне грамадзкай сьвядомасьцю, якое ня мае нічога агульнага з ушанаваньнем памяці загінулых падчас вайны. Наадварот — гэта зьнявага іхнай памяці і абраза сьветлых пачуцьцяў усіх тых, хто прыйшоў 9 траўня да мэмарыялу! Пасьля такой рэзалюцыі ўсе зьніякавелі, прагучала толькі пара дзяжурных воплескаў», — падзяліўся сваімі ўражаньнямі ад убачанага жыхар Барані, сябар БСДП (Г) Віктар Міхасёў.

Хоць прамову дэпутаткі назвалі «рэзалюцыяй» сходу, галасаваньня па ёй не рабілі, толькі тэкст зачыталі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG