Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авіякатастрофа: прыкметаў таго, што нехта выжыў, няма


Suhoi Superjet-100 у Джакарце

Suhoi Superjet-100 у Джакарце

У Інданэзіі, на месцы крушэньня расейскага пасажырскага самалёта Suhoi Superjet-100 знойдзеныя парэшткі некалькіх целаў.

Раней паведамлялася, што абломкі самалёта былі знойдзеныя сёньня пошукавай групай на схіле гары Салак, у заходняй частцы вострава Ява. Пошукі лайнэра, які прапаў у сераду падчас дэманстрацыйнага палёту, працягваліся шмат гадзінаў. Паведамляецца, што Superjet урэзаўся ў гару на вышыні больш за паўтара кілямэтра.

Мноства дробных фрагмэнтаў самалёта раскідана па схіле на некалькі дзясяткаў мэтраў.

На борце пацярпелага лайнэра знаходзіліся 48 чалавек — грамадзяне пяці краін. Сярод іх васьмёра расейцаў, француз і амэрыканец. Астатнія — грамадзяне Інданэзіі: прадстаўнікі авіякампаніяў, якім прапаноўвалася закупіць новыя расейскія лайнэры.

Suhoi Superjet-100 у сераду прапаў з экранаў радараў у часе паказальнага палёту ў інданэзійскай сталіцы Джакарце. Незадоўга да страты сувязі ён запрасіў дазволу на зьніжэньне.

XS
SM
MD
LG