Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два моцныя выбухі ў Дамаску: дзясяткі загінулых


На месцы выбуху ў Дамаску

На месцы выбуху ў Дамаску

У Сырыі дзясяткі людзей загінулі і былі параненыя сёньня ў выніку двух магутных выбухаў у сталіцы краіны Дамаску.

Выбухі адбыліся практычна адначасова раніцай на поўдні гораду. На кадрах зь месцаў здарэньня, паказаных мясцовым тэлебачаньнем, абвугленыя рэшткі чалавечых целаў, зламаныя машыны і велізарная варонка пасярод аўтатрасы. Паводле дадзеных сырыйскіх праваабаронцаў, якія базуюцца ў Лёндане, выбухі былі накіраваныя супраць супрацоўнікаў спэцслужбаў. Мясцовыя жыхары паведамілі агенцтву Reuters, што ў гэтым раёне знаходзіцца будынак вайсковай выведкі.

Дзяржаўныя СМІ перадалі, што да выбуху мае дачыненьне "група тэрарыстаў".

На месцы выбухаў пабываў кіраўнік місіі назіральнікаў ААН у Сырыі Робэрт Моод. У сераду на шляху руху аўтакалёны, у якой ён ехаў, быў падарваны фугас. Назіральнікі не пацярпелі, былі параненыя 6 сірыйскіх вайскоўцаў, якія іх суправаджалі.

Гвалт у Сірыі працягваецца, нягледзячы на тое, што ўступіў у сілу рэжым спыненьня агню, прадугледжаны мірным плянам міжнароднага пасланца Кофі Анана.
XS
SM
MD
LG