Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бібліятэка Вацлава Гавэла адкрыла філію ў ЗША


Вацлаў Гавэл
Вацлаў Гавэл

У Лінкольн-цэнтры ў Нью-Ёрку афіцыйна абвешчана пра адкрыцьцё філіяла бібліятэкі былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гавэла ў ЗША.

На ўрачыстым вечары прысутнічалі вядомыя палітыкі і грамадзкія дзеячы, у тым ліку, былая дзяржсакратар ЗША Мадлен Олбрайт.

Прэсавы сакратара бібліятэкі Павал Гайека заявіў: «Гавэл быў вельмі папулярны ў Злучаных Штатах, як калі быў прэзыдэнтам Чэхаславаччыны і Чэхіі, так і пасьля сыходу з актыўнага палітычнага жыцьця — адсюль і рашэньне адкрыць аддзяленьне ў ЗША».

Гавэл быў у сябраваў з Мадлен Олбрайт, а таксама з прэзыдэнтам ЗША Білам Клінтанам і цяперашнім дзяржаўным сакратаром Гілары Клінтан, адзначае Расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости».

Бібліятэка Гавэла створана ў Празе паводле ўзораў бібліятэк прэзыдэнтаў ЗША.

Пасьля сьмерці Гавэла ў бібліятэцы захоўваюцца ўсе матэрыялы пра колішняга кіраўніка краіны, у тым ліку пра яго творчасьць.


Вацлаў Гавэл памёр 18 сьнежня 2011 года ў сваім загарадным доме пасьля працяглай хваробы. Афіцыйныя дзяржаўныя пахаваньне былога прэзыдэнта Чэхіі адбыліся ў катэдральным саборы Сьвятога Віта ў Праскім Градзе 23 сьнежня.

Гавэл быў апошнім прэзыдэнтам Чэхаславаччыны з 1989 па 1992 гады і першым прэзыдэнтам Чэхіі з 1993 па 2003 гады.

Гавэл таксама вядомы як літаратурны крытык, пісьменьнік і дысыдэнт. Падчас Аксамітнай рэвалюцыі ў 1989 годзе ён стаў ініцыятарам стварэньня апазыцыйнай грамадзка-палітычнай арганізацыі «Грамадзянскі форум».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG