Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судовае паседжаньне «камуністы супраць маладафронтаўцаў» адкладзенае


10 траўня суд Маскоўскага раёну Менску павінен быў працягнуць разгляд адміністрацыйнай справы паводле пазову чальцоў Камуністычнай партыі Беларусі супраць актывістаў Маладога фронту. Працэс часова адкладзены, бо ў судзе не зьявіліся адказчыкі.

На суд пакуль не прывезьлі сябраў Маладога фронту Міхаіла Мускага і Рамана Васільева. Яны адбываюць адміністрацыйны арышт. Іх затрымалі пасьля Чарнобыльскага шляху.

Трэцяга адказьніка — Паўла Сяргея — у судзе таксама няма. На 10-ю гадзіну ў яго прызначанае паседжаньне ў судзе Фрунзенскага раёну. Яго вінавацяць у дробным хуліганстве на Чарнобыльскі шляху 26 красавіка.

Таксама на 10 траўня хлопца выклікалі ў ваенкамат.

Камуніст Мікалай Юшчанка патрабуе спагнаць з маладафронтаўцаў 1,5 мільёна рублёў, а ягоны аднадумца Мікалай Валовіч — 4,5 мільёна рублёў. Яны просяць просяць кампэнсаваць ім зьнявагу гонару і годнасьці.

У дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, які ў Беларусі зьяўляецца афіцыйным сьвятам, сябры МФ закідалі яйкамі помнік Леніну на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Свае дзеяньні яны суправаджалі выкрыкамі «Камуністы — да адказу», «Камуністы — пад трыбунал».
XS
SM
MD
LG