Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква: Удальцова і Навальнага асудзілі на 15 сутак


Гуляньні на Чыстых прудох у Маскве
Гуляньні на Чыстых прудох у Маскве

У Маскве суд асудзіў лідэра «Левага фронту» Сяргея Ўдальцова і апазыцыйнага блогера Аляксея Навального да 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле абвінавачаньня ў непадпарадкаваньні паліцыі. Абодва апазыцыянэры сваёй віны не прызналі.

Тым часам у цэнтры Масквы працягваюцца так званыя «гуляньні» апазыцыі, якая пратэстуе супраць уступленьня Ўладзімера Пуціна на пасаду прэзыдэнта Расеі. Каля 500 актывістаў сабраліся на Чыстых прудох, да іх далучыліся лідэр «Салідарнасьці» Ільля Яшын і палітык Барыс Нямцоў.

Апазыцыянэры знаходзяцца таксама ў Аляксандраўскім садзе, шпацыруюць па Манэжнай плошчы. Як падае карэспандэнт нашага радыё, людзі працягваюць прыбываць. Раней грамадзкія актывісты ўзялі ўдзел у арганізаваным КПРФ шэсьці і мітынгу ў цэнтры Масквы. Паводле зьвестак паліцыі, прысутнічалі больш за чатыры з паловаю тысяч чалавек.

Пратэсты ў Маскве, якія пачаліся напярэдадні інаўгурацыі прэзыдэнта, працягваюцца чацьверты дзень. За гэты час былі затрыманыя каля тысячы чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG