Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнік сьвяткаваньня ў Менску: Сучасны Сталін — гэта Лукашэнка


9 траўня ў Беларусі адзначаецца Дзень Перамогі. Цэнтральнай падзеяй афіцыйнага сьвяткаваньня ў Менску стала ўрачыстае шэсьце вэтэранаў ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі.

Узначаліў калёну Аляксандар Лукашэнка і іншыя вышэйшыя службовыя асобы. У шэсьці ўзялі ўдзел каля 10 тысяч чалавек, у тым ліку вэтэраны Вялікай Айчыннай вайны. На афіцыйныя мерапрыемствы з нагоды Дня Перамогі былі запрошаны кіраўнікі дыппрадстаўніцтваў краін ЭЗ і ЗША.

Адбылося ўскладаньне вянкоў і кветак да падножжа манумэнта Перамогі. Непадалёк ад помніка карэспандэнт БелаПАН пазнаёміўся з аграномам і журналістам Аўтандзілам Квінчыя, на грудзях якога прыцягваў увагу мэдаль з профілем Сталіна.

«Гэта памятныя мэдалі. Адзін з выявай Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна і подпісам Зюганава, другі — у гонар 65-годзьдзя Перамогі. Я — камуніст, член Кампартыі Беларусі. Справа ня ў тым, што я — грузін, і, маўляў, мне за гэта ўзнагароду далі. Гэта не ўзнагарода, а памятны мэдаль. Ты мусіш быць сталінцам і сапраўдным камуністам — ня як Шэварнадзэ, Гарбачоў і Якаўлеў, якія прадалі Савецкі Саюз. Гонар трэба мець, каб трымаць сьцяг са Сталінам! Трымайцеся за прэзыдэнта Лукашэнкі — і ўсё будзе ў парадку. Чысьціня і парадак будуць, таму што ёсьць гаспадар свайго Дома. Сучасны Сталін — гэта Лукашэнка».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG