Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянал-бальшавікі баранілі Парк 40-годзьдзя Кастрычніка. Іх затрымалі


Месца будоўлі гатэльнага комплексу «Пэкін» — парк 40-годзьдзя Кастрычніка. Сьвежы надпіс на колішняй прыбіральні ў былым парку

Месца будоўлі гатэльнага комплексу «Пэкін» — парк 40-годзьдзя Кастрычніка. Сьвежы надпіс на колішняй прыбіральні ў былым парку

Пяцёра актывістаў руху праводзілі агітацыйную акцыю, прымеркаваную да Дня Перамогі, а таксама накіраваную супраць зьнішчэньня парку 40-годзьдзя Кастрычніка, дзе кітайскі інвэстар плянуе пабудаваць гасьцінічны комплекс «Пэкін».

Двух удзельнікаў акцыі Зьміцера Паліненку і Аляксандра Палякова затрымала міліцыя.

Затрыманых даставілі ў міліцыю Ленінскага раёну Менску. Там іх пратрымалі 3 гадзіны, склалі пратаколы за дробнае хуліганства пасьля чаго адпусьцілі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, суд над Паляковым адбудзуцца 10 траўня. Адміністрацыйную справу Паліненкі павінна разглядаць раённая камісія ў справах непаўналетніх, паведаміў БелаПАН лідэр беларускіх нацыянал-бальшавікоў Яўген Контуш.

У красавіку суд Фрунзенскага раёну Менску пачаў разглядаць пазоў групы грамадзянаў да ўладаў Менску супраць зьнішчэньня парку 40-годзьдзя Кастрычніка і будаўніцтва гатэлю «Пэкін».

Пазоў называецца «Аб спыненьні гаспадарчай дзейнасьці, якая аказвае шкоднае ўзьдзеяньне на навакольнае асяродзьдзе».

Пазоўнікі патрабуюць спыніць зьнішчэньне парку.

Месца будоўлі гатэльнага комплексу «Пэкін» — парк 40-годзьдзя Кастрычніка — было абрана інвэстарам, камэрцыйнай кампаніяй з Кітаю. Пасьля пратэстаў жыхароў навакольных дамоў улады паабяцалі скараціць высечку дрэваў да мінімуму, але плянаў пабудаваць гатэль ня кінулі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG