Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ля помніка Перамогі: пра шантаж, агрэсараў, сеткавыя рэвалюцыі і «пятую калёну»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

«На адрас нашай краіны таксама гучаць пагрозы і шантаж, таму і сёньня нам так неабходныя стойкасьць і мужнасьць», — заявіў Аляксандар Лукашэнка пасьля цырымоніі ўскладаньня вянкоў да манумэнту Перамогі ў Менску.

«Знаходзячыся ў цэнтры Эўропы, наша дзяржава праводзіць шматвэктарную замежную палітыку і адкрытая для дыялёгу і з Захадам, і з Усходам. Але ня трэба прымаць добрую волю за слабасьць і размаўляць зь Беларусьсю з пазыцыяў шантажу і пагрозаў», — дадаў Лукашэнка.

Лукашэнка заявіў: «Ёсьць рэчы, якіх нельга перапускаць, — гэта незалежнасьць, годнасьць і стабільнасьць краіны ў імя дабрабыту народу».

«Беларусь разьвівае і ўмацоўвае свае Ўзброеныя сілы, актыўна ўзаемадзее з нашымі партнэрамі па калектыўнай бясьпецы, з братняй Расеяй стаіць на варце рубяжоў нашай Айчыны», — цытуе Лукашэнку Інтэрфакс.

Ён зьвярнуў увагу на характар сучасных войнаў. «Агрэсар сёньня ўсё часьцей імкнецца раскласьці краіну знутры, паставіць яе ў падпарадкаваную пазыцыю, пасеяць хаос, выкарыстоўваючы тэхналёгіі інфармацыйных войнаў і сеткавых рэвалюцыяў, эканамічныя санкцыі, палітычную актыўнасьць мясцовай "пятай калёны". Асаблівую вастрыню набывае барацьба за сьвядомасьць людзей», — заявіў Лукашэнка. «У сучасных умовах абарона Айчыны мае насіць усенародны характар, у яе аснове павінны знаходзіцца патрыятызм і гатовасьць кожнага грамадзяніна да адстойваньня інтарэсаў сваёй Радзімы», — дадаў Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG