Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па сканчэньні афіцыйнага параду Перамогі ў расейскай сталіцы пачаўся апазыцыйны «Марш Перамогі». Яго ўдзельнікі далучаюцца да шэсьця і мітынгу КПРФ.

Акцыя пратэсу грамадзкіх актывістаў супраць інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна працягваецца ў Маскве ўжо трэція суткі. За час пратэстаў былі затрыманыя каля тысячы чалавек, у тым ліку неаднаразовыя арганізатары «народных гуляньняў» Сяргей Удальцоў і Аляксей Навальны. Затрыманы каардынатар Левага фронту Сяргей Удальцоў абвясьціў сухую галадоўку. Адвакат Удальцова ўдакладняе, што яго падабаронны будзе галадаць прынамсі да суду, які можа адбыцца заўтра. Удальцова і Навальнага абвінавачваюць у непадпарадкаваньні паліцыі. Ім можа пагражаць да 15 сутак арышту.

Як паведамляюць у Твітэры ўдзельнікі «Маршу перамогі», шэсьце суправаджаюць узмоцненыя нарады паліцыі. Камуністы нясуць лёзунг «Сьцяг перамогі — на Крэмль», некаторыя дэманстранты скандуюць «Дзяды ваявалі, вы параскрадалі», а таксама «Перамаглі Гітлера, пераможам і Пуціна.»
XS
SM
MD
LG