Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Паўла Севярынца могуць ужыць амністыю


Павал Севярынец
Павал Севярынец

Паўла Севярынца ў камэндатуры папярэдзілі, што ён можа падпасьці пад амністыю.

«Хіміка» Паўла Севярынца міліцыянты папярэдзілі, што ён можа падпасьці пад амністыю да 3 ліпеня, закон аб якой загадаў прыняць Аляксандр Лукашэнка.

Пра гэта палітвязень паведаміў карэспандэнту Свабоды.

«Што сказаць, мяне сёньня папярэдзілі, што калі мой артыкул не прапішуць асобным радком, то пад амністыю я патрапляю. Хоць мой артыкул і лічыцца цяжкім.»

Таксама Павал Севярынец выказаў свае меркаваньні адносна пэрспэктываў вызваленьня паводле амністыі іншых палітвязьняў.

«У нас усё магчыма. Закон аб амністыі можа выйсьці разам з нейкім дэкрэтам і таму ўсё магчыма, хаця шмат хто з палітвязьняў лічацца парушальнікамі турэмных парадкаў. Вось што тычыцца Статкевіча, альбо фігурантаў справы анархістаў — гэта цяжкі выпадак і цяжка ўявіць, што ўсё можа здарыцца паводле аднаго ўзмаху рукі. Але, мяркую, нейкі гандаль ідзе і магчыма ўсё. Магчыма, што не вызваляць нікога, ці наадварот, ўсіх. Але самы верагодны варыянт, што вызваляць некаторых. Усё залежыць ад зьнешнепалітычнай абстаноўкі, а зусім не ад юрыспрудэнцыі ці ад паводзінаў палітвязьняў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG