Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскія актывісты БСДП(Г), АГП, партыі «Справядлівы сьвет» і кампаніі «Гавары праўду» адзначылі Дзень Перамогі, які ў Эўропе сьвяткуецца 8 траўня.

Кіраўнік Берасьцейскай абласной арганізацыі БСДП (Г) Ігар Маслоўскі: «Мы прайшлі пад партыйнай сымболікай ад цэнтру гораду да Берасьцейскай крэпасьці, дзе ўсклалі кветкі ля Вечнага агню. Хвілінай маўчаньня мы ўшанавалі ўсіх загінулых у той жудаснай вайне. Мы традыцыйна праводзім такую акцыю 8 траўня, бо менавіта ў гэты дзень сьвяткуюць перамогу эўрапейцы. Бо 8 траўня быў падпісаны акт аб капітуляцыі Нямеччыны».

У акцыі прыняло ўдзел каля 20 чалавек.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG